Колькi дзён прапусцiу...
Колькі дзён прапусціў,
Колькі дзён прамаўчаў.
Толькі цемру касіў,
У капіцы складаў.
А ў той цемры няма
Ні дарог, ні слядоў.
У той цемры – зіма
Паміж хат і садоў.
У той цемры – зіма,
Нешчаслівыя сны,
Не было і няма
Яснавокай вясны.
Не было і няма,
І не будзе мо век.
У той цемры – зіма,
Што стварыў чалавек…
29. 12. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120122904803