Успамiны з самотным адценнем
Што хацела табе расказаць.
Мы сядзім, успамінаем былое,
Калі свет пачалі штурмаваць.
Нам тады ўсе шляхі былі рады,
Маладосць бударажыла кроў,
А напой нечаканае здрады
Там не ліўся ў бакалы сяброў.
У палоне надзей безнадзейна
Увязлі шчыльна былога гады,
Дзе мы рушылі роўна, ідэйна.
Усё здавалася простым тады.
На руінах учарашніх палацаў
Сення роспач блукае, як здань,
І пад покрывам новых нябёсаў
Іншы дзень нас зацягвае ў твань.
Мы смакуем гарбату з варэннем,
Час імкнемся ў вузел звязаць...
Успаміны з самотным адценнем
Нас падхопяць і будуць люляць.
Свидетельство о публикации №120122800190