Наш настаунiк
Не проста прафесiя, праца,
Кiрунак да ведаў i дапамога
У тайны жыцця акунацца.
Высейвае ў душах дзiцячых
Зярняты пазнання сусвету.
Ён сэрцам гарачым, заўзятым,
Асветай узмоцнiў планету.
Настаўнiк спрадвеку быў зоркай,
Свой край асвятляў прамянямi…
Аб светлай дарозе, шырокай,
Ён марыў заўжды з землякамi.
Удзячны сягоння з нас кожны
Настаўнiку першаму, школе,
Што сталi краiне мы годны,
Адчулi свабоды раздолле.
Свидетельство о публикации №120122508888