Рэвалюцыя годнасцi

Безснежны снежань. Халадоў няма.
Сінее неба. Цёплая пагода.
І, с панталыку забіўшыся, прырода
Паверыла, што ўжо прайшла зіма.
Што больш не будзе маразоў і сцюжы
І люстра лёду не накрые лужы.

Яе прывёў у зман і каранцін,
Што стаў наступствам Кавід-пандэміі,
Ён гарады стварыў напаўжывыя,
Што апусцела нават крама він,
Бо людзі менш і менш кантактавалі,
Каб збіць заразы невядомай хвалі.

У гэткім стане ўся Зямля-планета,
Шукаўшы ад навалы паратунак,
Не ведала які ўзяць накірунак,
Каб назаўжды прапала пошасць гэта.
Бо трэба ратаваць было людзей
Ад Ковіду і ад другіх падзей.

А тых падзей, што дзень было ўсё болей:
У ЗША Трамп чыста выбары прайграў,
Але застацца прэзідэнтам пажадаў,
Як прыкладам у Мінску папа Колі.
Ды ў ЗША не мінскія часы-
Там акуратна лічаць галасы!

І ў выніку перападліку Байден Джо
Быў выбаршчыкамі ў Белы Дом абраны,
Бо ў дэмакратыі не могуць быць тыраны,
Што ў Рыме Цэзар сам адчуў ужо!
Ён вечным консулам стаць меўся, як Месія,
Ды Брут яго забіў. Рым не Расія!

У Беларусі Лукашэнка з Лідай скралі галасы,
Яна ж яго і прэзідэнтам абвясціла,
Пасля таго і бюлетэні ўсе спаліла,
Каб ён мог правіць, як у даўнія часы.
Ды "боршч", што наварыў ён з бабай Лідай,
Народ не праглынуў, а выплюнуў з агідай!

                         *       *
                              *
Як толькі ЦВК даў вынік элекцыйны,
Дзе "бацька" зноўку "элегантна" перамог,
Народ паўстаў, бо больш цярпець не мог
Падман такі нахабны афіцыйны.
А, дзякуючы дасягненням інтэрнэту,
Айцішнікі з’явілі подласць сьвету.
  
Як ручайкі вясной бягуць у рэку
Так і людзей натоўпы пацяклі
Па вуліцах з пратэстам, бо былі
Абураны нахабствам! Чалавеку,
Які на першы погляд памяркоўны,
Плявок у твар - ён аплявусе роўны!

Народ патрабаваў ад выбаркама
Перападлік правесьці галасоў
І яго вынік аб’явіць наноў,
Бо з сеціва ўжо кожны ведаў прама,
Што Ціханоўская Святлана атрымала
Адсоткаў 80 і пераможцай стала.

Ды Лукашэнка кінуў на народ
АМАП, ГУБОПІК, вертухаяў і АЛМАЗ,
Крывёю каб заліць гнеў вуліцы за раз,
Бо ён для яго ўлады стаў за шкодны.
На мірных пратэстоўцаў паляванне
Спецназ  праводзіў усю ноч да рання.


Рецензии