Памятай дзядоy сваiх!
маўчым па кутах сваіх
цёмных,
доўга
звычка такая -
нас прывучылі,
браце
і пакуль разважаць ёсьць над чым без натоўпу
па аднаму нас бяры і ламай -
забівайце...
голас твой скралі?
А ці быў у цябе гэты голас?
плямы па твары -
гэта брыдкасьць і сорам?
можа
па сутнасьці
ты надзвычай своім ротам
звык карыстацца падобна прасьцейшым
істотам?
раптам
здяйсняюцца мары -
толькі у казках
але цмок, што пужае
насамрэч
рэальны, халера
ён тут з'явіўся
пакуль мы сядзелі
на чарках
скварках,
крэдытах
ды рабскіх галерах
безліч герояў палегла
ў
белым поле
гэта іх кроўю
фарбуюцца стужкі ў чырвень
потым
яны уздымалі сьцягі
ў няволе
тыя,
што зараз абразліва кажуць -
фашысцкі.
можа насамрэч мы - наўпрост
другія,
і не здарма нас атруцілі пойлам зялёным?
жыць у падмане
да смерці - гэткая доля...
мармурным
помнікам пераўтварыцца
халодным.
зрынь,
я малю,
пачуццё гэтых думак ганебных
кроў
сваіх продкаў у сэрцы,
давай,
абудзі!
выйдуць на плошчу
ды стануць сцяной
нерухомай
побач з жывымі
няскорныя
нашы дзяды!
0412-23122011:51
Свидетельство о публикации №120122303742
На духовном плане.
В ближайшие месяцы проявится на материальном.
Обещала дочерям, что дни рождения своих сыновей в августе и сентябре они будут отмечать при новой власти.
Жыве Беларусь!!!
Зауседы жыве!
Мила Кудинова 26.06.2021 22:25 Заявить о нарушении