Летн м ранкам
На мурожніх травах марыць запрашае.
Солады збіраюць з канюшыны пчолкі.
Танчаць, быццам кралі, смолкі ды рамонкі.
А званочкі з ранку цягнуцца да сонца,
За пялёсткі сціпла захавалі донца.
Дзмухаўцы чапляюць кожнага за полы,
На адзенне клеюць з зернем парасоны.
Гойдаюцца кветкі нібы хвалі ў моры.
Хочацца спяваць мне аб такой прасторы
Ды збіраць чароўны водар для напояў.
Мне прыносіць ветрык казачных настрояў.
21.12.2020
Свидетельство о публикации №120122102150