Новы Год па- беларуску
Зашмаравала шэранню шары,
Абшары ды абшэрпаныя дахі.
І тратуарнай пліткі пульхіры
Надуліся, як цыцкі ў сабакі.
Склізота раздзірае на хаду.
Шмаруеш нос крысою рукавіцы
І думаеш: на трасцу, ці бяду
Зіма , нарэшце, мусіла з’явіцца !
Шмаруюць дым у неба каміны.
На вуліцах Паўночнага - пацёмкі.
Калдыбіны амаль што не відны.
Ды ад марозу ледзянеюць бромкі.
А хутка ўсё запаліцца вакол
Агнямі навагодняга прадвесця,
І заіграюць шыбіны вакон:
Ілюмінацыі святлом расквецяць.
Ідзі, давай, прахожы, не грашы
На нашых вуліц склізкую патруску,
Бо будзе хораша, святочна на душы
Гуляць тут Новы Год па-беларуску!
Свидетельство о публикации №120121908019