Жыве, Маруся, Беларусь!
Выток патрыятызму ў веданні гісторыі свайго краю
Яна выхоўвала на традыцыях беларуаў,
імкнулася аднавіць гістарычную памяць беларускага народа.
Здавалася б, як трэба мала,
Каб памяць продкаў захаваць.
У школе мову выкладала,
Магла і словамі казаць.
Магла, і многа гаварыла.
Каб твая справа не сышла,
Сваё жыццё ёй прысвяціла
І рубікон той перайшла.
“Дзяды” на горад адпраўляла,
І накрывала стол гасцям,
Дзе знакамітых заклікала
Свае дары прыносіць нам…
У горад ехалі гасцінны
Пісьменнікі і гусляры.
Па веры , вернасці адзінай
Хто малады, а хто стары
Па школах з творамі сваімі
А потым – цэлы зоркапад!-
Місько і Воюш, Жук, Панізнік-
Наш пашыралі кругагляд.
Сваю “ Рагнеду” выдавала
На роднай мове – берагла.
Тры нумары надрукавала.
Тры нумары, ды што змагла…
Ды хто тады асмеліў болей
За беларусаў голас узняць ?
Дзе не маглі пазбавіць волі,
Дык іншым спосабам стрымаць
Душы прыгожае парывы…
Прыйлося сына пахаваць,
І сэрца беднае Марыі
На гэтым не магло стрываць.
Пайшла, не вернешся ніколі,
Ды не разгорнеш сцяг у школе,
Чырвона-белы, наш, спрадвечны:
Той прыступ абарваў сардэчны.
Цябе, Марыя, не забудзем.
Ты сэрца прысвяціла людзям.
Але даў Бог яшчэ Марусь.
Жыве, Маруся, Беларусь!
Свидетельство о публикации №120121907948