Распра ляйце, моладзь, крылы
Распраўляйце, моладзь, крылы,
Ды не бойцеся лятаць.
Дай вам, Божа, волі, сілы
Сваю праўду адстаяць.
На сваім палетку - людзі!
Будзем сеяць, будзем жаць.
Дзе ніхто хлусіць не будзе,
Годнасць нашу прыніжаць.
Састарэлую машыну
Здаць пара ў металалом.
Разгарніце, моладзь , крылы.
Не мірыцеся са злом!
Веру ў вас, мы пераможам
І злачынствы, і бяду.
Салігорцы, вы, як сонца,
З вамі на край свет пайду.
Беларусь мая – старонка,
Няма лепшае нідзе.
Падымай жа голас звонка:
-Беларусь мая жыве!!!
Свидетельство о публикации №120121907776