Ён, яна, яны

Талент, як пракляцце,
Жыццё праз сны.
З лёсам гуляюць
Ён, яна, яны.
Тварыць альбо жыць?
Выбар трэба рабіць?
Штодзённа сябе ўспрымаць,
Як чарнавік.
Доўга маўчаць,
Потым зрывацца на крык.
Як так? Ён быў, гаварыў
І раптам знік.
Чаму яна пайшла за зарой?
Жахліва закончыла.
Бог з ёй...
Ім надакучыў падман?
Альбо такім быў план?
А можа гэта знак?
А маглі б яны жыць інакш?
Не на разрыў, не ў сне.
Змірыцца і радавацца
Кожнай вясне…
Знічкамі згараюць,
Адыходзяць у сны.
Паэты, паэткі
Ен, яна, яны.


Рецензии