Abiens abi! Зыходзячы, зыходзь!

Не імкніся вярнуцца з вышыняў
Да штодзённай людской мітусні.
Ты не знойдзеш таго, што пакінуў,
Не спазнаеш былой цеплыні.

Памятай, што казалі ў народзе:
Як зыходзіш, зыходзь назаўжды.
Вольны будзь у набытай свабодзе,
З ветрам шлях пракладзі праз гады.

Не пытайся ў ветра пра волю:
Ён не ведаў жыццевых пакут.
У забвенні не будзе спакою,
Калі сэрца пакінута тут.


Рецензии