Прамень
Ды ў душы нешта балiць.
То дзякуй Богу, бо спявае
Анёл, што на плячах сядзiць.
Хай песня простая такая
I слоў не так, як зорак шмат.
Няпроста жыць у родным краi,
Калi тут вочы не блiшчаць.
Блiшчаць, ды толькi не слязамi
Ад шчасця жыць i зiхацець;
Гучаць мiльёнаў галасамi,
Паветрам вольным шамацець.
Сумуе сэрца, ды надзея
У iм наiўная жыве:
Наперадзе яшчэ падзея,
Якая рух наш павядзе.
Вялiкi рух, што гераiчна
Ужо нясем мы на плячах.
Якi, як песня, сiмвалiчна,
Гучыць з падзякай у вачах.
З падзякай Богу, што даў шанец
Народу волю праявiць:
Прамень нiяк не заарканiць
I нас нiкому не спынiць!
09.12.2020.
Свидетельство о публикации №120121602996
И не только Она - всем дано на то право
Как, кому в жизни быть - от отца то, от мамы
Только праведность есть - всё иное кроваво!
***
Хай жыве Беларусь!
Жыве вечна дзяржавы!
Беларусы - краса!
Беларусы мы з вамі!
Николай Симинисов 16.12.2020 22:29 Заявить о нарушении