Надзея ёсць
Кроў, на далонях кроў.
Сноў, так не хапае сноў.
Воўк, за дзвярыма воўк...
Белае стала чорным, глядзi!
Так прызначана.
Першыя свае рты даўно зашылi.
Смелыя паляглi, як адзiн, –
Сувязь страчана.
Хiтрыя на ўсё гэта батон крышылi.
Дзе я? Братка, дзе я?
Шмат падзеяў. Што ад iх чакаць?
Толькi ёсць надзея,
Што нядоўга нам ужо блукаць
Дрэў, колькi зламалi дрэў,
Хлеў, каб узвесцi хлеў.
Меў, шмат хто надзею меў,
Каб леў таго воўка з'еў.
Белае стала чорным, глядзi!
Так прызначана.
Першыя свае рты даўно зашылi.
Смелыя паляглi, як адзiн, –
Сувязь страчана.
Хiтрыя на ўсё гэта батон крышылi.
Дзе я? Братка, дзе я?
Шмат падзеяў. Што ад iх чакаць?
Толькi ёсць надзея,
Што нядоўга нам ужо блукаць.
8.12.2020
Свидетельство о публикации №120121402246