Зiмовае барбекю

Недзе дома ў нас мароз.
Недзе хатка нібыта з казкі
Снег пушысты засыпаў дол гразкі,
Серабра на галінкі натрос.

Палыхае мангал на двары
Сыпле знічкі ў чорнае неба
Узлятаюць яны промнем Феба
І згараюць высока ўгары.

Гэта недзе далёка адсюль
За мяжой, за жалезнай заслонай
Ў Беларусі з душой нескаронай,
Што мацней і дубінак, і куль!


Рецензии