Мы калiсьцi павернемся...
Пацалуем матуль, перахрэсцiмся у кут.
Паабдымем сяброу, якiх будзе багата,
Што прайшлi поруч з намi шляхамi пакут.
Мы калiсьцi павернемся у мiкрараёны,
Дзе суседзi п’юць чай ды смяюцца услых.
Дзе стау кожны другi з кожным першым знаёмы
Узiмку году дваццатага, дзе збiвалi усiх.
Мы калiсьцi павернемся, апанаваныя
Думкай плённа рабiць, жыць, сумленна кахаць.
Да свабоды супольнай зробiм крокi старанныя,
Каб тут вырадкi болей не змаглi панаваць.
Мы калiсьцi павернемся. Крокам няспынным
Пройдзем праз гарады, без АМАПу i куль.
I iмёнамi тых, хто быззбройны загiнуу,
Назавуць шэраг плошчау, назаужды i паусюль
Мы калiсьцi павернемся! Трэба трывацца!
I у замежжы, i у турмах надзея жыве.
Умова толькi адна... неадольная, брацце:
Калi мы пераможам у сваёй барацьбе.
Свидетельство о публикации №120121003381