Прылёг у лесе адпачыць

Аднойчы ранены кабан
Прылёг у лесе адпачыць.
Храпеў ён гучна, як той пан,
Вакол спакойна, лес маўчыць…
Ды толькi ў момант стаў вiшчаць,
Як усхапiўся ў мiтуснi.
Звяр`ё сабраў, стаў абражаць…
Пралiў на iх паток хлуснi…
Знайду пакорлiвей, чым вы…
Хто зберажэ мой цёплы сон.
А вам не знесцi галавы…
Вы здраднiкi – пайшлi ўсе вон.
Вы не закрылi той прамень,
Што iз-за ёлкi засвяцiў,
Ды абвясцiў, што новы дзень
У нашым лесе наступiў…
Навошта новым нас пужаць?
Хачу я спаць у цiшынi.
Не трэба чырванi тут ззяць,
Святло нам сеяць з вышынi.
Вы занавесце сонца свет…
Зарыйце чырвань у зямлi,
Няма патрэбы ў лесе рдзець,
Запальваць зоры ў вышынi…
Скакалi зайцы i лiса,
Хацеў дапамагчы мядзведзь.
Ды не дастаць iм каляса,
Яно прадоўжыць тут iрдзець...
Ды множыць зоры дзень за днём.
Чырвоны свет у лес пранiк…
Кабан з даверлiвым звяр`ём
У падзямеллi цёмным знiк.


Рецензии