Улица 21 века

Вуліца 21 стагоддзя

Маленства басаногага малюнкі,
На пыльнай нашай вуліцы гульня.
На ёй вялі малымі мы стасункі,
І нам заўсёды не хапала дня.

Калі ж каровы пойдуць чарадою
А пыл за імі-- свету не відаць.
Цярпліва мы чакалі талакою,
Каб ён асеў, не замінаў гуляць.

На Падамлінскай вуліцы радзімай
Мы выраслі з надзяй на асфальт.
А “дабрабыт” імчаўся ў горад, міма
Запыленых вяргіняў і прысад.

І дзетак нашых потым пакаленне
Ля шэрых лавак і травы расло.
У назве вуліцы адно змяненне,
А так усё, як і раней было.

Не ўсё, бадай, бо  статус мае вёска.
Імчыць-віруе клопатаў рака.
І ў дзве вярсты пясчаная палоска
Ужо на карце Аграгарадка.

Паціху ўнукі нашы падрастаюць,
Асфальтавай дарогі ўсё няма.
Улады больш яе не абяцаюць,
Ды іх хлусні не трэба задарма.

Малымі нам так марылася шчыра.
…Зноў пыл у вочы, ногі во,плывуць.
Для ўлады дробязь, можа нават гіра,
Бо самі ля асфальту ўсе жывуць.

07-12 2020 г.


Рецензии