Зiмовы цуд
Зіхоткае, шыкоўнае такое.
Яго завеі ноччу намялі,
Мароз прыгладзіў цвёрдаю рукою.
Бацькоўскай хаты заімшэлы дах
Што прасціна, махровы ды бялюткі.
Звісаюць ледзяшы па ўсіх баках,
Нібы сурвэткі тонкія карункі.
Поўсць шэрані на дрэвах, на кустах.
Душа ляціць з-пад вопраткі на волю,
Слязінкі-дыяменты на вачах
Ад радасці мігцяць альбо ад болю?
Зіма, што прывід у містычным сне.
Яе паветра, быццам эль смакую.
Дзе, як не ў вёсцы ешча ўдасца мне
Прыгубіць нерэальнасць незямную?!
Свидетельство о публикации №120120705028