Мiрны пратэст

Мой сябра, скажы, як ты ў Мінску жывеш?
Якою дарогаю спяшаеш на працу?
Ці ходзіш у госці, ці ў госці завеш,
Каб хаосу ўлады зусім не аддацца?

Пра край мой, пра Мінск аж гудзе інтэрнэт
Ён - сымбаль халоднай вайны грамадзянскай,
Не сходзіць з палосаў сусьветных газэт,
Што пішуць аб бойцы аравы паганскай.

Зьбівае брат брата, забівае сын маці,
Узрывы гранатаў і стогны, і крыкі.
Як доўга яшчэ будзе Божа трываць
Армагедон страшны, бяздумна і дзікі?

Тыран жа ўчапіўся ссінелай рукою
Скраў мары аб годнасці нашы,
Таму і падняўся народ талакою
На мірны паход проціў Сашы!

Народ мой! Я веру ў тваю цуда-сілу!
Мы зломім муры і свабоды
Хай кожны з нас возьме, каб дзецям хапіла,
Каб прыклад з нас бралі народы!


Рецензии