Марыся i мора

Марнее Марыся, марыць пра мора.
Вабіць вада яе, кліча прастора.
Мара Марысі - наведаць Маёрку,
А не карміць камароў і вавёрку.

Ляжа, засне, толькі вочы зажмурыць,
Душа па пейзажах марскіх моцна тужыць.
Мкнецца туды, ходзяць думкі, як хвалі -
Хто прывязе для Марысі каралі?

Дні коцяцца млосна, час дужа марудзіць,
Дзявочае сэрцайка млее і нудзіць.
Мармыча яна, што жыццё, бы камора,
І марныя мары Марысі пра мора…

Мары Марысі пра мора не марны!
Марысіны мары паэзіі варты!
Марскі чалавек ля тых мараў на варце -
Чаўном манеўруе, сур’ёзны, упарты.

Хоча Марыся пабыць у спакоі?
Ён ёй падорыць шчасце такое!
Пакліча Марысю марак на Канары,
Ў Марысіны мары - марскія абшары.


Рецензии