Барок зялёны
Палеткі родныя мае:
Палі, лясы, дубравы.
Сцяжынак росны след заве,
Як позірк твой ласкавы.
Барок зялёны па вясне
Шапоча лісцем ціха,
Як зведаў гора на вайне,
Глынуў, як кажуць, ліха.
У жорсткі час кашлаты лес
Прытулак даў і ежу.
І партызан там уваскрэс,
Хоць кроў’ю вочы змежыў…
Жыві, квітней, лясочак мой,
Ты шчасце на зямельцы.
Я зберагу красу тваю
Навек у сваім сэрцы.
03.12.2020
Свидетельство о публикации №120120305745