ЯКI МОЙ ЛЁС
А што мой лёс? Запыт да Бога?
Няхай пакіне так, як ёсць,
Няхай адверне ад ліхога,
І ўтаймуе гнеў і злосць.
А што мой лёс? Змаганне з часам?
Паспець зрабіць усё, што мог.
Асобна што ці з гуртам разам,
Няхай ва ўсім спрыяе Бог.
А што мой лёс? Жыцця дарога?
Прыняць, паверыць і пайсці,
З любоў’ю ў сэрцы, з верай у Бога,
З надзеяй годна шлях прайсці.
А што мой лёс? Падзяка Богу!
Што адбылося так, як ёсць,
Жыццё святкуе перамогу
І я на гэтым свяце: Госць…
Свидетельство о публикации №120120203690