Па чорным, па шэрым, па белым...
“Дзе Бог?” – запытаў я аднойчы,
З жаданнем спазнаць цябе, Ойча.
І ў чорным адценнім сваім
За Ім я пайшоў маладым.
“Дзе Бог?” – трызніў я сярод ночы,
А зранку расплюшчыўшы вочы,
Праз шэры туман і праз дым
Дарослым сышоў перад Ім.
“Дзе Бог?” – запытаў я праз сон,
Нібыта забыў мяне ён.
А сон, стаўшы воблакам белым,
Прывёў да Яго пастарэлым.
“Вось Бог!” – я шаптаў цішыні,
Да зоркі жыцця ў вышыні
Я рухаўся крокам нясмелым
Па чорным, па шэрым, па белым…
Свидетельство о публикации №120120203670