Пра тое, што снег не ляцiць...
Пра тое, што снег не ляціць,
Пра тое, што зімні мой сад
Глядзіць на мяне і глядзіць,
Пра тое, што небу я рад,
Якое бялее, зіхціць,
Дзе клінам сышліся лясы,
Дзе ў белым бяроз валасы…
Ні слова пра тое, што жыць
Прыходзіцца, як набяжыць…
Пра тое, што ўжо вечарэе,
І сэрца маўчыць і нямее,
Як срэбраны лес на гары,
Пра тое – з сабой гавары…
01. 12. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120120106094