Дзiвосная зiма
Ды снегу, так чаканага, няма.
Апошні ліст злятае на галовы
Хаця ў календары ўжо зіма.
У садзе вішні расцвісці гатовы,
Набухлі почкі і прачнуліся ад сну,
Збянтэжана вітаюць ранак новы,
Вітаюць у каторы раз вясну.
Прырода як бы ў восені застыла,
Кавід загнаў сустрэчы у дамы.
Без снегу і марозу будзе міла
Каляды сустракаць сярод зімы.
Ну, што ж, няхай зіма нас абмінае,
Абы прагрэс не абмінуў наш край!
Няхай пратэст у снежні даканае
Савок праўладны і наступіць май!
Свидетельство о публикации №120120103812