Любоу

«Любоў!» —
Нясецца з усіх бакоў,
З экранаў, папер, двароў —
Здароў!
Паўсюль адкідае цені —
Ні пробліску тлумачэння
Ізноў.
Не чую разумных слоў:
На скрыгат маіх зубоў —
«Любоў!»
Яе маюць за святое.
Дык дзе яна? Што такое?
Далоў
Пасуе маё ўяўленне:
Памацай ты сэнс наймення!
У схоў!
Лепш думаць пра абагаўленне,
Пра творцаў і пра стварэнне...
І раптам — святло разумення:

Любоў
Навобмацак — як натхненне.

30.11.2020


Рецензии