Смертник
Пад'еў. Штосьці піў.
Дыхаў.
Думаў, ці буду пасля — таго...
Бадзёрыўся. Кпіў.
Ліха...
Ніяк уцяміць сабе не мог:
Вядомыя дзень,
Месца.
А тыя смертнікі? Далібог,
Як думка грызе
Сэрца!
Там кожнаму маецца прыгавор,
Абскардзіць ужо
Нельга.
А дату хтосьці на ім зацёр —
Круціся вужом,
Бегай.
То мабыць, больш за мяне штодзень
Рыхтуюць адказ
Смерці.
Горай тым смертнікам... Балазе,
Клічуць якраз
Чэрці.
28.11.2020
Свидетельство о публикации №120112807939