The Lovers Litany - Rudyard Kipling - перевод на б

Вершаваны пераклад на беларускую мову

Малiтва закаханых

Вочы шэрыя – вакзал.
Дождж. Сум. Слёзы. Развiтанне.
I цягнiк, што ад‘язджау 
Наша не памрэ каханне.

Вочы чорныя – спякота.
Лiпень. Прыцемкi. Купалле.
Пацалункi уздоуж плота.
Наша не памрэ каханне...

Вочы карыя – алея.
Сэрцау грукат. Зорак зз’янне.
Ноч. Няздзейсная надзея:
Наша не памрэ каханне...

Вочы сiнiя – пагорак
лашчыць сонца прамень раннi.
Шэптам, ледзь чутна, у золак:
Наша не памрэ каханне...

Усiх бязглузда пагубляу.
Лёсу марных крокау шэраг.
Аднаго не шкадавау:
чорных, сiнiх, карых, шэрых...

На шляху жыцця нясталым
тых без сэнсу iснаванне,
чуць каму не шанцавала:
Наша не памрэ каханне!


МБ, Прага, 2019/2020


Рецензии