Я сумую па радзiме...
Па яе лугах і нівах,
Па трыпутніку, што гладзіў
Ногі збітыя мае..." (У. Караткевіч - "Мокрыя травы")
Да 90-годдзя знакамітага аўтара, Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча
Неўтаймоўных шляхоў кіламетрамі
Па сучаснасці і ў даўніну,
Вецер творчы Вячэрнія ветразі,
Як старонкі жыцця разгарнуў
Пад калматай мінуўшчыны шатамі,
Дзе яго Каліноўскі Кастусь,
Што душою з народам, як з братам і,
Каб жыццём асвяціць Беларусь.
Дум радком да чаго не прытуліцца -
Ёсць раманаў і нарысаў стос!
Бачыў, як дрэмлюць хаты на вуліцах,
Ведаў, дзе прызямліўся Хрыстос...
Сумаваў па трыпутніку роднаму,
Ногі збітыя лекаваў ім,
І па бульбе і кропу гароднаму,
І пяшчоціўся ў мокрым краі.
На зямлі, што пад белымі крыламі,
Важкі, годны акрэслены след.
За вякамі не згубіцца стылымі,
Быў. Ёсць. Будзе між іншых планет!
"Вячэрнія ветразі" (1960),
"Быў. Ёсць. Буду" (1986) - зборнікі вершаў,
"Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1965-1966)- раман,
"Кастусь Каліноўскі" (1963) - п'еса,
"Зямля пад белымі крыламі"(1977) - нарыс.
26.11.2020 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №120112607547
Нина Качур 27.01.2021 23:27 Заявить о нарушении
Я рада Вам, дорогая!
Ядвига Довнар 29.01.2021 17:40 Заявить о нарушении