Дзень герояу
Сто год таму ў лістападзе
Адбыўся Слуцкі Збройны чын.
I супраць войска на усходзе
За Беларусь стаў родны сын.
Між Польшчай ды бальшавікамі
Была Рэспубліка тады;
Народ пад белымі крыламі
Свабоду мроіў назаўжды.
Калі ў Рызе пагадненне
Без беларусаў павялі,
Такое новаўвядзенне
Ў павеце Слуцкім не ўзялі.
І дваццаць сёмага з «Пагоняй»,
Што Багдановіч завяшчаў,
Пад бел-чырвона-белай воляй
Свой шлях народ мой распачаў.
Няхай і бой быў невялікім,
Ды не хапіла шмат чаго,
Але той дзень нам стаў вялікім –
З павагай помнім мы яго.
Як кветка-Папараць буяе,
Так маладая Беларусь
У Дзень герояў расквітае –
Я за яе штогод малюсь.
15-16.01.2020.
Свидетельство о публикации №120112610036
Вам теперь осталось только все просрать и развалить
Все, что в Белоруссии есть - построено БОЛЬШЕВИКАМИ.
Кроме пары-тройки костелов
Виктор Сулименко 02.01.2021 13:54 Заявить о нарушении