Прызнанне

На ланцуг быў прыкуты без веры,
Ты драмаў, як ссівелы вяшчун,
Знаў палон і замкнёныя дзверы,
Плач матуль, галашэнні ты чуў.

Дух магутны ў грудзях тваіх выспеў,
І трывожаць на сэрцы рубцы.
Рук паднятых суворыя выспы
Над галовамі мы праняслі.

Скалыхнулася мора людское,
Караблямі сцягі паплылі,
Мы любоўю з’яднаны з табою.
Усе мы - вольныя дзеці Зямлі.

Час настаў для нас новае эры.
Пра пачуцці свае не маўчу:
Мой Народ! Да цябе я i ў цемры,
I ў святле прытулiцца хачу.


Рецензии