Зямное прыцягненне

Хто будзе жыць пасля,- ці зразумее,
Чаму той час так сэрцу дарагі?
І зімы тыя ў вёсцы, і завеі,
І сенажаці першыя стагі...

Дзяцінства, з яго мілай калыханкай,
Дзе ў "госці к казцы" беглі ў край сяла,
І дзень вясновы - з першаю маланкай,-
Ўсё тое, што Радзіма нам дала!

Калі я еду ў Буда-Кашалёва,
У горад той, што Рымам стаў для нас,
Зноў ўспамінаю матчыны размовы
Пра родны кут, пра вёску і калгас.

Мы ў гэтых вёсках зноў сустрэч чакаем,
У гэтым Рыме, дзе будуем дом.
Да родных месц душою прырастаем,
Свядомасцю сваёй і пачуццём!
--


Рецензии