Цьмянаю гадзiнай

Я свой боль не таю,
Песню суму пяю.
Сталі думкі, памкненні
Высокімі.
Праз ліхіх крумкачоў,
Што згубілі любоў,
Адлятаюць у выраі
Сокалы.

Ад шалёных падзей
Сэрца рвецца з грудзей,
І з патухшых вачэй
Слёзы коцяцца.
Што згараюць яны
У дрыжачым агні,
Мне ні ведаць, ні верыць
Не хочацца.

Творца, дапамажы,
Светлым душам служы,
Дай ім лёгкія крылы
Птушыныя,
Іх агмень патушы,
Шлях зямны завяршы,
Будуць вольна лунаць
Над Радзімаю.

Божа любы, святы,
Ад бяды затулі —
Мы душою і сэрцам
Адзіныя.
Жарсці, помсты пазбаў,
На шлях згоды настаў,
Паяднай
Гэтай хмарнай гадзінаю.

Грамадой будзем жыць,
Край, зямлю бараніць,
Затуляць сваім сэрцам
Ад ворагаў.
Просім дапамагчы
У сабе зберагчы
Тое, што па-сапраўднаму
Дорага.


Рецензии