Жыв спакойно
У Масцішчах вестка блукае,
З часу на час,ды ўсё мацней.
Участковы брагу шукае,
Запыт вядзе ва ўсіх людзей.
Званок паступіў па злосці,
Што брага маецца ў Кузьмы.
Гоніць і дабаўляе штосці,
Вып'еш,становішся дурны.
Яшчэ мужыкам дае ўзаймы,
Пасля яны:б'юць тарэлкі,
Стаканы,фужэры і жбаны.
Уход ідуць нажы,сякеркі,
Дзеці ад страху з той хаціны,
Галышом бягуць за сяло.
Ды нарэшце Кузьму забралі,
З палёгкай уздыхнуў народ.
Там у момант пратакол склалі,
Судом умоўна далі год.
Пасля суда ён хітрэў стаў,
Зараз вадой спірт развядзе,
Праўда самагон гнаць перастаў,
І зноў мужыку прадае.
Трэлкі болей мужык не б'е,
Хлябне і тут жа спаць лажжыцца.
Так назаўсёды ён і засне,
Няма тут чаго дзівіцца.
Яду ён не адчувае зусім,
У гэтым спіртавым напоі.
Хачу мовіць мужыкам я тут усім,
Не хадзі да Кузьмы,жыві ў спакоі.
Свидетельство о публикации №120111906274