Выгнанне

Пустыня! О, выдмаў бурштын!
Адвечны прытулак выгнанніцы!
Мы сёння адзін на адзін
Сустрэлі з табой гэту раніцу.

Ты плавіла з крыўды спакой,
Вучыла прымаць непазбежнае,
Свядомасці вэрхал маёй
Вяла дасканаласці межамі.

Мае валасы адраслі,
Бруяцца, як вадкае золата.
Мой меч саржавеў ад крыві —
Перакаваны ён волатам.

Цяпер, першы раз за гады,
Лёг змрок аксамітны на захадзе,
Паўзе несупынна сюды,
Грымотамі дыхае загадзя.

Счарнелай сінечы цяжар!
Пульсацыя сонечнай чырвані!
Пяском набрыняе пажар,
Каб выбухнуць чорнымі дзірамі.

Мой час. У прасторы — дзіра.
Там цемра з магутнымі ценямі,
Там гмахі ялін на шляхах,
Дзе спадчына грае адценнямі.

Пад поўняй прайду чорны лес,
Пабачу муры запаветныя.
Адноўлены меч. Новы змест.
Палац адваюю свой. Ведаю.

18.11.2020


Рецензии
Прыгожыя, кранальныя радкi!

Елена Ярошевич   13.07.2021 11:57     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.