Раману Бандарэнку

Растапталі АМАПу берцы
Зьнічкі памяці па Рамане,
Каб застаўся страх жыць у сэрцы,
Каб паверыць, што ён не ўстане.

Паламалі крыжы, іконы,
Зьбілі памяці ланцугі.
Будзем помніць мы - звер шалёны
Ёсць АМАП і ніхто другі!

Хлопец жорсткі Сінёўскі, Клецкі
З назвай дзікаю - сілавік,
Выбівае па маладзецкі
З памінальнікаў немы крык.

Гэта ява ўсё! Не здаецца!
Не эсэсаўцы ладзяць шабаш!
То за чарку са шкваркаю б’ецца
Беларускі хлапчына наш.

Зьнічкі памяці топчуць берцы,
Пераменаў зачышчаны двор.
Зьнічка помсты гарыць у сэрцы,
Бандзюкам памінальны касцёр!

І наш сцяг бел-чырвона-белы
Залунае ў неба сінь.
Сілавік, ты з жанчынамі сьмелы,
Балаклаву хаця б тваю скінь!

Агляніся! Каго ты бароніш?
Караля, што "ніколі не ўрот!"
Ён збяжыць, ты яго не дагоніш,
А цябе судзіць будзе народ!

Растапталі іконы берцы
Заляпілі мурал на сцяне
Толькі годнасць не зьбілі ў сэрцы
І вулканам яна палыхне!


Рецензии