Плакучыя вербы

Дажджы ідуць ды вербы плачуць,
Глядзяцца сумна ў гладзь вады,
Сваё адлюстраванне бачаць,
Іх мкне, зацягвае ў глыбінь.

Спусцілі косы у пакоры…
З нізін крадуцца халады.
Ах, як шкада тае уборы,
Што ветры чэшуць ім заўжды!

Між каранёў плятуцца раскі,
Застылі вочы глыбіні.
Раяцца мроі летняй казкі,
Цякуць да прымаразкаў дні.

#осень #вербы #ветер #природа #прощаниеслетом #светлаягрусть


Рецензии