Вецер

Вецер соннае лісце абтрос,
Над зямлёю пачаў уладарыць ;
Восень права дала гаспадарыць,
Гойдаць голыя кроны бяроз…

Вытрас з корабаў жытніх насенне,
Пакачаўся на складзеным сене,
Нашаптаў ён замову дубам,
Калыханку ; пажухлым лугам,

Праляцеў над сцямнелаю грушай,
Ледзь лясное суладдзе парушыў,
Растрывожыў пячныя дымы,
Нізку вестак панёс для зімы.


Рецензии