Вераснёвы вальс
Маладых арабін заірдзелых,
Ахалоджаных ранішніх росаў,
Пасівелых трывожных нябёсаў,
Дываноў з ападаючай грушы,
То даджоў, то палаючай сушы,
Сумна-цьмянага сну ліхтароў,
Абцяжараных зноў паграбоў.
Адзіноты пакінутых гнёздаў,
Чарнаты узараных барознаў,
Урадлівасці спелых садоў,
Залатых кукурузных палёў.
Кніг, што пахнуць друкарскаю фарбай,
І другіх у заплечніках скарбаў,
Пышных, яркіх букетаў, бантоў,
Пасталелых за лета сяброў,
Ён складаецца з рук агрубелых,
Залацістых мядоў загусцелых,
Пераборнае ткацтва яго -
Вераснёвых даброт палатно.
Свидетельство о публикации №120111801673