Шкодныя парады

Раптам любіце хваробы -
Ужывайце болей здобы!
Жуйце коржыкі, тарты,
Акругляйце жываты.

Каб палепшыць рацыён,
Ежце з сочывам батон.
Не глядзіце на маркоўку -
Лепей выпіць газіроўку!

Вам нашто той боршч з капустай?
Крайце скрыль свінінкі тлустай!
Хай свярбяць у вас насы
Да вэнджонай каўбасы!

Вы адмоўцеся ад каш.
Ухваляю выбар ваш!
Не глядзіце на таматы,
Вітамінамі багаты.

Што расце у агародзе,
Годзе есці, годзе, годзе!
Ў бураках адны нітраты,
Ну, нашто пустыя траты?!

Ежце тлушч і вугляводы,
Гэта ўсё дадасць пароды.
Павялічце каларыйнасць,
Прэс качаць - не ваша схільнасць.

Будзьце тлустым, нерухомым,
У лякарні ўсім вядомым,
Часты госць у дактароў.
Ім не трэба, хто здароў!

Плашч жадалі «сорак шосты»?
Не для вас пры вашым росце.
«Семдзесят другі» памерце -
Будуць рады ўсе, паверце!

Ці вы слухаці не рады
Гэты шкодныя парады?
Што ж, тады, ідучы ў крамы,
Ведайце дыеты самі.


Рецензии