Гiмн сонцу

Люблю сонца зіхаценне,
У яго ёсць шмат адценняў:
Днём гуляе ў вадаспадзе,
Застывае ў вінаградзе,
Потым зазірае ледзь
У водна-люстраную медзь,
Лес свідруе прамянём,
Па нябёсах мчыць канём,
У арабінах палымнее…
Розным быць яно ўмее!
Сее промні па палях,
Аглядае санны шлях,
Ярка ў шэрані іскрыцца,
Тчэ узоры, як майстрыца,
Замірае між снягоў
Найвышэй за ўсіх багоў!
Мудрай постаццю з аблокаў
Назірае свет далёка,
Захаваецца за хмары
І пільнуе свае чары.
#солнце #свет #любовь #добро #природа


Рецензии