Гаворка з Богам
Ужо ноч ператвараецца ў зару,
А я у нейкім непаразуменні,
І ціха с Богам гавару…
Гаворка наша толькі пра зямное,
Але бяз гэтага нельга ніяк,
Смяецца і плача Ён са мною,
І выпраўляе мой жыццёвы шлях…
Ня спіцца ў смутку аб родных,
Што дзесьці блукаюць душой,
Шукаюць адказаў нягодных,
Ня дома, а там … за мяжой.
Агортвае бы кіпенем мяне
Да загубіўшыхся мая любоў,
Даруючы ўсім ды ўсё у сне,
Зранку малюся Богу зноў…
03.02.2008 6-00
Свидетельство о публикации №120111709410