Любай матули

Жыццём сваім мы абавязаны табе,
На свет з’явіліся дзеля тваёй любові,
Хай гэты сціх, як дараванне мне,
У нябёсы адляціць к маім анёлам...

Ты гартавала нас дзеля жыцця,
Не дазваляючы сабе нічога.
Апошні хлеб, рубель і хвалю пачуцця
Дзяліла сярод нас, не крыўдзячы нікога...

Цяпер, у сталасці сваёй   хачу уцяміць
Калі быў час у цябе на наше выхаванне?
Магчыма ноччу, калі ты над сшыткам
Сваіх вучняў вочы не счыняла,
Я, бачыўшы такую тваю ўпартасць,
Настаўніцай сабе таксама ўяўляла.
Ці калі перад тым, як сон убачыць,
У Бога ты пытала ежы дзецям на снеданне...
А можа гэта быў твой грозны позірк,
Калі мы спрабавалі схлусіць,
Ці віншавальны твой пірог духмяны,
Твае жаданне усіх кахаць прымусіць...

Не, мабыць, проста, мама,  усё… -
Выхоўвала ты нас сваім жыццём...

05-11.2005 г.


Рецензии