Цiха плача сумны Дождж
то наўскос, а то i ўздоўж,
У сваёй тузе самотнай
не суцешыцца гаротны.
На апошнім з ім спатканні
Восень пела аб растанні,
з клёна ліст падаравала,
тэлеграмы слаць казала.
Цэлы месяц, дні і ночкі,
барабаніць па лісточках.
Коскі, літары і кропкі
адбівае Дождж таропка.
Вецер ліст ірве старанна,
носіць, носіць тэлеграмы.
Восень кідае пад ногі,
на сцяжынкі і дарогі -
не кахае, разлюбіла,
абяцанні ўсе забыла!
Свидетельство о публикации №120111707792
А ведь,если переводить на русский, получится что-нибудь другое:) Язык даёт образы, которые понимаются каким-то внутренним кодом.
Другой язык - созвучие, и образы хоть чуть-чуть, да отличаются, но верим, верим!
Тамара Семенова 24.10.2021 20:21 Заявить о нарушении
Здоровья Вам в этой тревожной осени.
Ольга Блохова 24.10.2021 23:05 Заявить о нарушении