Парасон
І вада яму не вада.
Галаве адвольна, не мерзне тулава,
Не вільготная барада.
Чалавек ідзе, а навокал зданямі —
Ці то людзі, ці новы сон.
І імжаць вакол, і ліюць пытаннямі:
"Дзе набыў такі парасон?"
Чалавек далоні разводзіць весела —
І імчацца прывіды прэч.
Бо калі душа што чароўнае крэсіва,
Парасон — залішняя рэч.
17.11.2020
Свидетельство о публикации №120111707405