Верую у цябе

Хоць па кропельках знікае прыгажосць,
Хоць паходка не для подыума ўжо,
Да любові я звяртаюся ў мальбе:
Верую ў Цябе,
Верую ў Цябе!

Хоць псуе мне кроў не жартамі жыццё,
Хоць наперадзе мільгае забыццё,
Да сябе самой звяртаюся ў мальбе:
Верую ў Цябе,
Верую ў Цябе!

У грудзях маіх нятленная душа
Занудзілася ды просіцца ў абшар,
Да Ўсявышняга звяртаюся ў мальбе:
Верую ў Цябе,
Верую ў Цябе!


Рецензии