Пачалася доугая зiма...
Пачалася доўгая зіма
І душы чарговая турма.
І душы зусім не да трансферу,
Калі я ў зіму такую веру.
І змірыцца ты з душою мусіш,
Бо туды апусціцца, дзе вусціш,
Цішыня бязрадаснай зімы,
Нібы ночы доўгія турмы…
Толькі снег, ён шчыльнымі радамі
Будзе месці густа паміж намі
Да чарговай некалі вясны…
14. 11. 2020 г.
Свидетельство о публикации №120111404950