Быу звычайны хлопчык
Вочы як блакіты.
Да матулі бегаў,
Цалаваў ёй шчочкі,
Абдымаў з пяшчотай
Ды трымаў за рукі.
Абяцаў, што будзе
Дужым як дзядулі.
Ганарыўся татай.
Ён рашучы, смелы,
Бараніў краіну,
Справядлівы, ўмелы.
Хлопчык марыў біцца,
Ды лавіць бандытаў,
Каб сям'я, краіна
Расцвіталі з мірам!
Вось і адслужыў, вучыўся.
Ён адзін з АМАП.
Хлопчык ўжо мужчына.
Непахісны, крэпкі, горды,
Грубы, злы і звар'яцелы.
Б'е без прынцыпу,
Мужчын, жанчын, дзяцей.
Б'е з смяротная сілай.
Не дрыжыць, не лічыць за людзей.
Вочы з іскрамі агню.
Стуку ў грудзях не чутна.
Дзе ты страціў сэрца? І калі?
Адкажы, той звычайны хлопчык!
Ну адкажы!..
12.11.2020 памёр Раман Бандарэнка ад рук АМАПа за Новую Беларусь. Вечная памяць.
Свидетельство о публикации №120111307009