Млявы вецер ледзь варушыць...
Лісце жоўтае ля плота...
Дзень туманны не патушыць
Ў лісці клёна пазалоту.
За ракой густы алешнік
Зелянее ў дзень туманны.
Ён як бэз, таксама грэшнік --
Апантаны, апантаны...
Не скідаюць яны лісце,
Ім не трэба пазалота.
Зелянеюць ранкам чыстым...
Восень голая, самота...
А мароз прыцісне дужа --
Ўмомант вопратка спадае.
Ды мяцеліца закружыць --
Лісце ў снезе пахавае.
Свидетельство о публикации №120111304955