Садзiць трэба ружы!

Садзіць трэба ружы, цюльпаны,
Не медыкаў, не мастакоў,
Бо гояць душэўныя раны
Яны на працягу вякоў!

Без іх нават дзень будзе шары
І ў ранку, і ў позні час,
Бо сонца заслоняць хмары
І радасць схаваюць ад нас.

Бярыце цюльпаны ў паходы
І верце, што з д’яблавых лап
Вы вырвеце голас свабоды
І знікне, як пошасць, АМАП!


Рецензии